Mobile menu

Testimonials

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit, sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua.
Sandro Rosell
FC Barcelona President

Новы Час: Калі вы пачынаеце змагацца за свае правы і выходзіць з ценю, гэта пераводзіць вас у групу рызыкі. Пра ціск на студэнтаў у беларускіх ВНУ, а таксама пра тое, якім павінен быць універсітэт, мы пагутарылі з прадстаўніцай Задзіночання беларускіх студэнтаў Аляксандрай Кузьміч.

Радыё Рацыя: Ціск, шантаж, адлічэнні па палітычных прычынах. Эксперты канстатуюць: замест таго, каб быць асяродкам інтэлектуальнага развіцця, беларускія ўніверсітэты працягваюць нагадваць рэжымныя аб’екты. Адметна, што з 2015 года Беларусь далучана да Балонскага працэсу, у які ўваходзяць вучэльні з усёй Еўропы, а беларускія ўлады забавязаліся забяспечыць акадэмічныя свабоды. Тым часам, ніякага намёку на аўтамносць універсітэтаў, выбарнасць рэктараш і ўвядзенне студэнцкага самакіравання.

Новы Час: Прарэктар па навукова-метадычнай працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Ігар Цітовіч увесь ход рэформ вышэйшай адукацыі апісвае досыць лаканічна: «Мы рухаемся». Тым часам эксперты Грамадскага Балонскага камітэта прыйшлі да высновы, што, па сутнасці, ні адно з абавязацельстваў, узятых беларускім бокам у 2015-м, не выканана цалкам і ў тэрмін.

Новы Час: Бясконцыя эксперыменты і рух «наперад у мінулае» прывядуць да краху беларускай сістэмы адукацыі і масавага адтоку выпускнікоў школ у замежныя ВНУ. Чым усё гэта скончыцца, не цяжка здагадацца. Тым больш, што ў СНД ужо хапае падобных прыкладаў.

ЕўраБеларусь: Mова – гэта палітычная прылада, яна кіруе палітычнай прасторай. І калі гэтая прастора не запоўнена сваёй мовай, яна будзе запоўнена чужой.

Затўра тваёй краiны: Як прымусіць чыноўнікаў ствараць беларускамоўныя класы і школы.

У гэтым навучальным годзе на беларускай мове навучаюцца 128,6 тысяч школьнікаў. З кожным годам колькасць такіх вучняў памяншаецца. У сярэдзіне 1990-х гадоў сярэднюю адукацыю на беларускай мове атрымлівалі больш за 500 тысяч школьнікаў.

ЕўраБеларусь: Iмплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ўступае ў сваю крытычную фазу.

ЕўраБеларусь: Для мабілізацыі адукацыйных рэформ у Беларусі неабходна, каб загучаў голас грамадскасці. Сёлета фактычна завяршаецца тэрмін рэалізацыі Беларуссю патрабаванняў Дарожнай карты – тых абавязацельстваў, выкананне яіх наша краіна ўзяла на сябе, каб далучыцца да еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) і стаць паўнавартаснай удзельніцай Балонскага працэсу. І хоць год пачаўся з рэформы правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, умовы Дарожнай карты мы за паўтара года не выканалі амаль ні на крок. Пра тое, што адбываецца на шляху да Балонскага працэсу, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў сябра Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў.